У Маскве распавялі, чаму Святлана Ціханоўская знікла з расійскай базы вышуку
У Міністэрстве ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі расказалі, якім чынам прозвішча лідара дэмакратычнага руху Беларусі выключылі з базы міждзяржаўнага вышуку.

На просьбу агенцтва «РИА Новости« ў ведамстве патлумачылі, што гэта зроблена «на падставе рашэння беларускіх праваахоўнікаў». Сілавыя структуры Беларусі на такую заяву пакуль не адрэагавалі.
Ад канца мая Святлана Ціханоўская сапраўды не значыцца ў
спісе асобаў, якіх шукае расійскае МУС. Раней яна фігуравала ў
агульнарасійскім і міждзяржаўным вышуку «на падставе артыкулу Крымінальнага
кодэксу» (сутнасць не ўдакладнялася).
Улады Беларусі абвясцілі Святлану Ціханоўскую ў вышук
паводле ч. 3 арт. 361 за «заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу і дзеянняў,
накіраваных на шкоду нацыяльнай бяспецы».
Паводле «Свабоды».