У Расіі могуць забараніць сэрвіс Booking.com
Растурызму прапанавалі "разгледзець прапанову па забароне дзейнасці Booking.com" у Расіі.
У Растурызм паступіў ліст ад
дэпартамента турызму і рэгіянальнай палітыкі Мінкультуры з даручэннем
"разгледзець прапанову па забароне дзейнасці Booking.com" у Расіі.
Прадстаўнік Растурызму заявіў, што патрабуецца меркаванне "профільных прафесійных грамадскіх аб'яднанняў адносна названай прапановы, у сувязі з чым у іх адрас будзе ў аператыўным рэжыме накіраваны адпаведны запыт".
Раней кіраўнік буйной тураператарскай кампаніі па ўнутраным і ўязным турызме Сяргей Вайтовіч прапанаваў забараніць Booking.com, паведамляюць vesti.ru
У адкрытым лісце ў адрас Міністэрства культуры Вайтовіч адзначыў, што "ільвіная доля індывідуальных броняў", а гэта больш за 70 працэнтаў, "кантралюецца амерыканскай карпарацыяй, якая атрымлівае магчымасць захоўваць і аналізаваць дадзеныя пра турыстаў".
Ён нагадаў, што сэрвіс не мае турыстычнай ліцэнзіі ў Расіі.
Паводле zviazda.by