У Сахары другі год запар выпаў снег

Другі год запар у Сахары выпадае снег. Пра гэта паведамляе Алжырская сеткавая газета TSA.

sahara_snow_10.jpg

Здымкі снегу ў Сахары зрабіў фатограф-аматар Карым Бушэтата.
Снегапад пачаўся раніцай 7 студзеня непадалёк ад горада Айн-Сефра, у паўночнай частцы пустыннага рэгіёну. Паведамляецца, што неўзабаве ён пачаў раставаць.
Снег выпадае ў адной з самых гарачых пустыняў свету другі год запар. У 2016 годзе ў ваколіцах Айн-Сефры таксама быў зафіксаваны моцны снегапад. Тады паведамлялася, што снег выпаў у гэтым раёне ўпершыню з лютага 1979 года.
Улетку тэмпература паветра ў раёне Айн-Сефра дасягае 37 градусаў па Цэльсіі, зімой можа вагацца на ўзроўні, блізкім да нуля.


Паводле tut.by