У Сенаце ЗША ўхвалілі рэзалюцыю аб прызнанні Расіі спонсарам тэрарызму

Камітэт Сената ЗША падтрымаў рэзалюцыю прызнаць РФ спонсарам тэрарызму. У спісе такіх краін — Куба, Паўночная Карэя, Іран і Сірыя. Зрэшты, рэзалюцыя толькі заклікае адміністрацыю зрабіць гэта, але фактычна РФ пакуль не вызначаная ў якасці дзяржавы-спонсара тэрарызму.

2745484.jpg

Камітэт Сената ЗША па міжнародных адносінах 23 чэрвеня падтрымаў рэзалюцыю прызнаць Расію дзяржавай-спонсарам тэрарызму, паведамляе korrespondent.net.

Па словах сенатара-рэспубліканца Крыс Кунс, канчатковае рашэнне аб прызнанні РФ дзяржавай, якая спансуе дзейнасць тэрарыстаў, у сувязі з незаконным уварваннем на тэрыторыю Украіны, павінна быць прынята адміністрацыяй Джо Байдэна.

Ён адзначыў, што рэзалюцыя камітэта заклікае адміністрацыю зрабіць гэта, але фактычна Расія пакуль не вызначаная ў якасці дзяржавы-спонсара тэрарызму.

«Няма сумневаў у тым, што Расія на чале з Уладзімірам Пуціным з'яўляецца дзяржавай-спонсарам тэрарызму. Тое, што ён распачаў, аддаўшы загад ісці на Украіну, было тэрарыстычным актам. Ён ваенны злачынца, і на ім ляжыць адказнасць за кожнае злачынства, якое было здзейснена ад яго імя», — сказаў сенатар-рэспубліканец ад штата Айдаха Джэймс Рыш.

Паводле яго слоў, на агульным галасаванні ў Сенаце рэзалюцыя «атрымае значную колькасць галасоў».

Дзярждэп уносіць у спіс краін-спонсараў тэрарызму дзяржавы, якія, на думку дзяржсакратара, неаднаразова аказвалі падтрымку тэрарыстычным актам па ўсім свеце.

Санкцыі, што накладаюцца на дзяржавы-спонсары тэрарызму, уключаюць абмежаванні на атрыманне дапамогі ад ЗША, забарону на экспарт і продаж прадукцыі абароннага прызначэння, меры кантролю за экспартам тавараў падвойнага прызначэння, розныя фінансавыя і іншыя абмежаванні.