У Сербіі пачаліся прэзідэнцкія выбары

У Сербіі ў 07:00 па мясцовым часе пачалося галасаванне на выбарах прэзідэнта. Па Усёй краіне адкрыліся 8 523 выбарчых участкі. Яны будуць працаваць да 20:00. Паводле канстытуцыі краіны, вынікі выбараў павінны быць апублікаваныя на працягу чатырох сутак з моманту закрыцця участкаў, перадае ТАСС.

Фота: EPA

Фота: EPA

Фаварытам прэзідэнцкай гонкі з'яўляецца дзеючы прэм'ер-міністр краіны Аляксандар Вучыч. У выпадку абрання прэзідэнтам ён разлічвае самастойна вызначаць знешнепалітычны курс Сербіі. Канкурэнцыю спадару Вучычу могуць скласці два прэтэндэнты: былы амбудсмэн Саша Янкавіч, які арыентуецца на ліберальную частку грамадства, і былы кіраўнік МЗС Вук Ярэміч, які абапіраецца на ўмераных нацыяналістаў.
Як раней паведамлялася, рашэнне прэм'ер-міністра Аляксандра Вучыча ісці ў прэзідэнты было, з аднаго боку, чаканым: ён з'яўляецца самым уплывовым і папулярным у Сербіі палітыкам. Але з іншага — змяняючы месца кіраўніка ўрада на прэзідэнцкае крэсла, спадар Вучыч пераходзіць на пост з меншымі паўнамоцтвамі, якія значныя хіба што ў галіне знешняй палітыкі. Сваёй галоўнай мэтай ў гэтай сферы ён называе інтэграцыю Сербіі ў ЕС пры захаванні максімальна добрых стасунках з Расіяй.
Паводле kommersant.ru