У Шры-Ланцы з-за нападаў на мусульман заблакаваныя сацсеткі
Часовае блакаванне месенджараў выклікана нападамі на мячэці і крамы мусульман у Паўночна-Заходняй правінцыі Шры-Ланкі. Facebook і WhatsApp трапілі ў лік заблакаваных.
![Вайскоўцы Шры-Ланкі ў мячэці ў Каломба. Красавік 2019 года Вайскоўцы Шры-Ланкі ў мячэці ў Каломба. Красавік 2019 года](/img/v1/images/48494290_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вайскоўцы Шры-Ланкі ў мячэці ў Каломба. Красавік 2019 года
Урад Шры-Ланкі
абвясціў аб часовым блакаванні некаторых сацыяльных сетак і месенджараў,
паведамляе www.dw.com. Мера датычыцца,
сярод іншых, Facebook і WhatsApp. Падобны крок выкліканы нападамі на мусульман,
заявілі ў прэс-службе ўрада краіны ў панядзелак, 13 траўня.
За дзень да гэтага некалькі дзясяткаў чалавек у адным з гарадоў Паўночна-Заходняй правінцыі закідалі камянямі мячэці і крамы, якімі валодаюць мусульмане. Акрамя таго, суразмоўцы агенцтва Reuters паведамілі пра мужчыну, якога збілі ў выніку спрэчкі, што пачалася ў Facebook.
Напады ў велікодную нядзелю
Узмацненню напружанасці ў грамадстве спрыялі тэракты, учыненыя ў канцы красавіка. Выбухі ў трох пяцізоркавых гатэлях у Каломба, а таксама ў трох каталіцкіх храмах прагрымелі 21 красавіка амаль адначасова. Пазней з'явілася інфармацыя пра сёмы і восьмым выбухі — адзін з іх быў здзейснены смяротнікам, калі паліцыя прыйшла да яго з ператрусам, а яшчэ адзін — каля заапарка ў прыгарадзе Каломба. Акрамя таго, было абясшкоджанае выбуховае прыстасаванне каля найбуйнейшага ў краіне аэрапорта.
Ахвярамі тэрактаў, учыненых у велікодную нядзелю, сталі больш за 250 чалавек, каля 500 атрымалі раненні. Сярод загінулых — больш за 30 замежнікаў.
Урад усклаў адказнасць за напады на мясцовую ісламісцкую групоўку. Праз некалькі дзён пасля нападаў прэзідэнт краіны заявіў, што лідар ісламісцкай групоўкі быў забіты падчас аднаго з нядзельных нападаў.
Пры гэтым тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД) узяла адказнасць за серыю выбухаў на сябе. 29 красавіка блізкі да ІД сайт апублікаваў відэапасланне, у якім выступае барадаты мужчына, падобны на лідара групоўкі Абу Бакр аль-Багдадзі. Ён заяўляе, што напады ў Шры-Ланцы сталі адказам ІД на страту апошняга бастыёна ў Сірыі — горада Багхуз.
7 траўня кіраўнік паліцыі заявіў, што ўсе зламыснікі, якія арганізавалі і здзейснілі тэракты-самазабойства, загінулі альбо арыштаваныя.
Паводле