У тайзе пад расійскім Іркуцкам упаў самалёт L-410. 11 чалавек заціснутыя ў салоне
Самалёт L-410 пацярпеў катастрофу, упаўшы з нізкай вышыні, чатыры чалавекі выжылі, адзін — у крытычным стане, 11 — заціснутыя ў салоне.
Усяго на борце было 16 чалавек, піша «Наша Ніва» са спасылкай на расійскія СМІ.
Борт разбурыўся пры жорсткай пасадцы, а пасажыры спрабавалі выратавацца, выскокваючы з вокнаў.
Самалёт не даляцеў да аэрапорта прызначэння ў Казачынскае.
Аб прычынах здарэння пакуль не паведамляецца.