Зорка Купалаўскага Павел Харланчук пераехаў у Маскву і цяпер працуе разам з Бязрукавым

Беларускі акцёр Павел Харланчук пераехаў у Маскву. Ён працуе ў трупе Маскоўскага губернскага тэатра пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава.

29609cf46e5b2e25dd9c7d233a1da61f.jpg

У жніўні 2020-га Харланчук быў сярод акцёраў, якія сышлі з Купалаўскага тэатра. Ён распавёў kp.by, як знайшоў працу ў Маскоўскім губернскім тэатры, пра рэпетыцыі з Бязрукавым. «29 жніўня 2021 года я сыграў у спектаклі "Найшла каса на камень" па Астроўскім», — кажа Павел Харланчук. Гэта быў яго першы выхад на сцэну маскоўскага тэатра. Ён выканаў ролю Глумава.

Харланчук працягвае актыўна здымацца ў серыялах, у фільмах.

Паводле «Еўрарадыё».