У Венесуэле бюджэтнікам скарацілі працоўны тыдзень да двух дзён на тыдзень
Урад Венесуэлы скараціў для двух мільёнаў работнікаў бюджэтнай сферы працоўны тыдзень да двух дзён.

Дадзеная мера распачатая, як адзначаецца, часова з мэтай пераадолець энергетычны крызіс.
Віцэ-прэзідэнт Арыстабула Істурыс удакладніў, што працоўнымі днямі застаюцца панядзелак і аўторак, а астатнія дні тыдня будуць выходнымі да таго часу, пакуль крызіс не завершыцца. Навучальныя ўстановы будуць працягваць працаваць чатыры дні на тыдзень.
У пачатку красавіка прэзідэнт Нікалас Мадура падпісаў указ аб скарачэнні працоўнага тыдня ў краіне да чатырох дзён і заклікаў насельніцтва адказна ставіцца да выкарыстання электрапрыбораў, каб забяспечыць эканомію электрычнасці.
Улады краіны сцвярджаюць, што энергетычны крызіс адбыўся з-за зацяжной засухі. Апазіцыя абвінавачвае ўлады ў няўмелым кіраванні краінай.
Паводле «Нашай Нівы»