У Вільні адкрылася вулічная выстава да стагоддзя БНР
У віленскім Зарэччы на вуліцы Malūnų адкрылася выстава «За Нашы і Вашы — 100!». Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
![900811ea_ea2d_4113_8993_c822500a20f2_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s.jpg 900811ea_ea2d_4113_8993_c822500a20f2_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/900811ea_ea2d_4113_8993_c822500a20f2_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На ёй дэманструюцца фатаздымкі Уладзімера Сапагова са святкавання 80-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Мінску.
Па-над выставай лунае бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Рэспублікі Зарэчча.
Літоўцы, як і беларусы, адзначаюць сёлета 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці.