Бел-чырвона-белы сцяг у Альпах — да 100-годдзя абвяшчэння БНР

25 сакавіка беларусы Швейцарыі плануюць вандроўку ў Альпы, дзе ў гонар 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ўстановяць бел-чырвона-белы сцяг.

dfbfec77_dc03_41d7_b6db_ed072b6ae8ca_cx4_cy3_cw96_w1023_r1_s.jpg


Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Швейцарыі Аляксандр Сапега.

Паводле яго, беларускі нацыянальны сцяг з’явіцца на піку гары Ютліберг (Uetliberg) у ваколіцах Цюрыху.

У інфармацыйнай улётцы, падрыхтаванай да падзеі, цытуецца вытрымка з Трэцяй Устаўной граматы БНР: "Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай".

Сам Аляксандр Сапега ўдзелу ў пад'ёме на гару не возьме, бо 25 сакавіка плануе трапіць у Мінск, каб далучыцца да святочных імпрэзаў.

www.svaboda.org