У Вінніцкай вобласці святар Маскоўскага патрыярхату напаў з крыжом на айца ПЦУ падчас пахавання (відэа)

У Вінніцкай вобласці святар УПЦ Маскоўскага патрыярхату напаў з крыжам на айца Праваслаўнай царквы Украіны. Інцыдэнт адбыўся падчас развітання з загінулым вайскоўцам Аляксандрам Зенівым, выхадцам вёскі Яланец.

806af24_295176475_3152159715036671_6787857493819609472_n.jpg

Прычынай бойкі паслужыла крытыка протаіерэя Міхаіла Васілюка на адрас «маскоўскіх папоў», якія падтрымліваюць вайну ва Украіне і злачынствы крамлёўскага рэжыму.

Пасля гэтых слоў святар Маскоўскага патрыярхату па імені Анатоль, які таксама прысутнічаў на пахаванні, падбег да настаяцеля ПЦУ. Спачатку ён сарваў з Васілюка крыж, а потым пачаў яго біць распяццем.

«Маскоўскі поп падчас прамовы прадстаяцеля ПЦУ Міхаіла праявіў агрэсію, нанёс лёгкія цялесныя пашкоджанні, сарваў крыж з настаяцеля і спрабаваў выкарыстаць свой крыж як прыладу для збіцця. На маю думку, гэта пераходзіць ўсе магчымыя і немагчымыя межы нахабства», — распав ў сведка інцыдэнту.

Святароў прыйшлося разнімаць вайскоўцам, якія стаялі паблізу настаяцеля ПЦУ.

Цяпер канфлікт расследуюць праваахоўнікі.

Паводле «Украінскай праўды».