У ЗША пачаліся выбары прэзідэнта

Галасаванне пачалося ў некалькіх пасёлках і мястэчках у штаце Нью-Гэмпшыр. Гэты штат мае важнае сімвалічнае значэнне для выбараў у ЗША: "Як галасуе Нью-Гэмпшыр, галасуе Амерыка", — прынята казаць у Злучаных Штатах.

Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES

 

А 00:00 EST (08:00 па нашаму часу) адкрыліся выбарчыя ўчасткі ў пасёлку Дыксвіл Нотч у Нью-Гэмпшыры.

Традыцыйна выбары ў пасёлку пачынаюцца ноччу, а вынікі іх часта аказваюцца вядомыя раней вынікаў розных апытанняў.

Чатыры жыхары Дыксвіл-Нотч прагаласавалі за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан. Яшчэ двое аддалі свае галасы яе суперніку ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу.

Адзін жыхар прагаласаваў за кандыдата ад Лібертарыянскай партыі Гэры Джонсана. Яшчэ адзін голас атрымаў Міт Ромні, які быў апанентам прэзідэнта ЗША Барака Абамы ад Рэспубліканскай партыі на мінулых выбарах.

Дыксвіл-Нотч вядомы менавіта дзякуючы традыцыі начнога галасавання. Вынікі выбараў тут становяцца вядомыя па ўсёй краіне.

Пасёлак знаходзіцца на поўначы штата недалёка ад мяжы з Канадай. У ім жыве ўсяго каля дзясятка чалавек.

Традыцыя начнога галасавання з'явілася ў 1960 годзе, калі ўсе жыхары Дыксвіл Нотч, якія маюць права голасу, сабраліся ў адным з памяшканняў. Галасаванне скончылася ўсяго за некалькі хвілінаў пасля пачатку. У выбарах удзельнічалі ўсе без выключэння зарэгістраваныя ў пасёлку выбаршчыкі.

Апоўначы выбарчыя ўчасткі адкрыліся яшчэ ў некалькіх паселішчах Нью-Гэмпшыр. Заканадаўства штата дазваляе пасёлкам і гарадам з колькасцю насельніцтва менш за 100 чалавек адкрываць выбарчыя ўчасткі апоўначы і зачыняць іх пасля таго, як 100% зарэгістраваных выбаршчыкаў прагаласуюць.

Апоўначы адкрыліся выбарчыя ўчасткі таксама ў мястэчку Хартс-Локейшэн і яшчэ некалькіх невялікіх амерыканскіх паселішчах у Нью-Гэмпшыры.

У Хартс-Локшэйне 17 галасоў атрымала Клінтан, 14 было аддадзена за Трамп, 3 — за Гары Джонсана. Па адным голасе аддалі за Берні Сандэрса і Джона Касіча, якія не ўдзельнічаюць у выбарах.

У Мілсфілдзе Трамп атрымаў 16 галасоў, Клінтан — 4, адзін выбаршчык упісаў у бюлетэнь імя Берні Сандэрса.

Агульны вынік па трох участках: 32 галасы за Трамп, 25 — за Клінтан і 3 за Гары Джонсана ад Лібертарыянскайй партыі.

Выбары ў астатніх штатах ЗША пачнуцца ў аўторак раніцай па мясцовым часе.



Паводле ВВС, www.dw.com