Выбары ў ЗША: перамагае Трамп
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп апярэдзіў кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан у ключавых штатах — Фларыдзе, Джорджыі, Аёве і Паўночнай Караліне.
У Фларыдзе пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў, Дональд Трамп набірае 49,1% галасоў, Клінтан — 47,7%, паведамляе The Washington Post. Перамога ў Фларыдзе дала Трампу 29 галасоў выбаршчыкаў. І гэта, бадай, быў ключавы момант у галасаванні. Менавіта гэтыя галасы вызначылі значны перавес Трампа.
Глядзець выбары анлайн
Тым часам, сусветныя фондавыя індэксы абрынуліся на таргах 8 лістапада на фоне інфармацыі аб тым, што лідзіруе Дональд Трамп. Раней газета New York Times, якая напачатку падліку галасоў ацэньвала верагоднасць перамогі Хілары Клінтан у 80%, змяніла свой прагноз на перамогу Трампа і бліжэй да заканчэння падліку ацаніла яго больш чым у 90%.