У ЗША пачынаюць вырабляць пяціхвілінны тэст на каронавірус
Вытворчасцю тэстаў будзе займацца кампанія Abbott Laboratories.

Кампанія Abbott Laboratories заявіла, што атрымала адабрэнне федэральных рэгулятараў, якое дазваляе пачаць масавую вытворчасць тэста на каронавірус, здольнага даваць вынікі на працягу некалькіх хвілін.
Тэсты ў тэрміновым парадку ўхваліла Адміністрацыя ЗША па харчаванні і медыкаментах (FDA).
Abbott Laboratories плануе пачаць размеркаванне тэстаў на наступным тыдні і павялічыць вытворчасць да 50 тысяч у дзень. Тэст дазваляе атрымаць пазітыўны вынік за пяць хвілін, негатыўны — за 13 хвілін.
На мінулым тыдні FDA ухваліла выкарыстанне тэсту, распрацаванага кампаніяй Cepheid.
FDA з'яўляецца агенцтвам у складзе Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША. Упраўленне займаецца кантролем якасці харчовых прадуктаў, лекавых прэпаратаў, касметычных сродкаў, тытунёвых вырабаў і некаторых іншых катэгорый тавараў, а таксама ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства і стандартаў у гэтай галіне.
Першы дыягнастычны тэст на каронавірус, які распрацавалі ў ЗША, даваў вынікі за 45 хвілін.
Паводле www.golos-ameriki.ru