ЗША фінансава дапамогуць Беларусі ў барацьбе з каронавірусам
Пра гэта стала вядома з заявы на сайце Дзярждэпартамента.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША інфармуе аб выдзяленні Беларусі за 1,3 млн доляраў на супрацьдзеянне распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
У пералік мерапрыемстваў, на якія накіраваны ўказаны аб'ём фінансавання, уваходзяць падрыхтоўка лабараторый, дыягностыка захворвання, эпідэміялагічны нагляд, падтрымка тэхнічных экспертаў, інфармаванне пра рызыкі і іншыя.
Усяго Дзярждэп і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці першапачаткова прадастаўляюць дзясяткам дзяржаў у розных рэгіёнах свету амаль 274 млн долараў.
З пачатку ўспышкі захворвання колькасць заражаных на планеце 28 сакавіка перавысіла 602 тысячы чалавек. Па колькасці такіх выпадкаў на першае месца выйшлі Злучаныя Штаты, апярэдзіўшы Італію і Кітай.
minsknews.by