У Дзярждуме ініцыююць спрашчэнне працэдуры далучэння новых тэрыторый да Расіі

Фракцыя «Справядлівая Расія» прапануе Дзяржаўнай Думе Расіі спрасціць далучэнне да Расіі новых суб'ектаў федэрацыі.



crimea_ru.jpg

Фракцыя ўнесла ў расійскі парламент папраўкі ў закон 2001 году "Аб парадку прыняцця ў РФ і стварэнні ў яе складзе новага суб'екта РФ". Зараз арт. 4 закона ("Умовы прыняцця ў РФ новага суб'екта") прадугледжвае, што рашэнне аб далучэнні да РФ іншай краіны або яе часткі ажыццяўляецца "па ўзаемнай згодзе РФ і гэтай замежнай дзяржавы", якое пацвярджаецца міжнароднай дамовай. Гэтую працэдуру прапануецца спрасціць так, што для далучэння тэрыторыі будзе дастаткова "волевыяўлення народа", выказанага, напрыклад, у форме рэферэндуму. Нагадаем, 27 лютага Вярхоўная Рада Крыму на пазачарговым пасяджэнні прыняла рашэнне аб правядзенні 25 траўня Усекрымскага рэферэндуму. Пытанне, якое будзе на яго вынесена: "Аўтаномная рэспубліка Крым валодае дзяржаўнай самастойнасцю і ўваходзіць у склад Украіны на аснове дагавораў і пагадненняў" (так ці не). Прэзідыум Савета Крыма разлічвае па выніках рэферэндуму пашырыць паўнамоцтвы аўтаноміі і ўмацаваць сувязі з Расіяй.
Акрамя таго, Рада Крыму адправіла урад Крыма на чале з прэм'ер-міністрам Анатолем Магілёвым у адстаўку. Новым прэм'ерам Крыма прызначаны дэпутат Вярхоўнай Рады Крыма, лідэр партыі "Рускае адзінства" Сяргей Аксёнаў. Паводле яго слоў, ён мае намер падпарадкоўвацца Віктару Януковічу як прэзідэнту Украіны, нягледзячы на тое, што Вярхоўная Рада Украіны адхіліла Януковіча ад выканання гэтых абавязкаў.
У ноч на 27 лютага будынак парламента і ўрада Крыму захапілі ўзброеныя людзі. Над будынкамі былі паднятыя расійскія сцягі . 
censor.net.ua