Пуцін паабяцаў Абаме паважаць суверэнітэт Украіны

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у размове з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам абавязаўся паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны



amaba_i_pucin.jpg

Пра гэта ў інтэрв'ю MSNBC заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры, паведамілі ў прэс-службе амбасады ЗША ва Украіне.
На думку Кэры, падзеі ва Украіне абсалютна надзвычайныя, і Пуцін ўважліва прыслухоўвацца да ўкраінцаў, якія выказалі сваё імкненне да пераменаў.
"Прэзідэнт Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Абамам літаральна на днях абавязаўся паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. І я лічу, што гэта неверагодна важна. Мне было б вельмі цяжка зразумець, як Расія можа сумяшчаць сваю пазіцыю па Лівіі, сваю пазіцыю па Сірыі, свае засцярогі адносна ўмяшання ў справы іншай краіны і адначасова непавагу да суверэнітэту Украіны і волі яе народа", - сказаў Кэры.
espreso.tv