Вярхоўная Рада Крыму прагаласавала за рэферэндум аб пашырэнні аўтаноміі
Вярхоўная Рада АРК прагаласавала за правядзенне рэферэндуму аб пашырэнні аўтаноміі 25 траўня і адстаўку прэм'ера Анатоля Магілёва.

Дэпутаты ВР Крыму, якія сабраліся на пленарнае пасяджэнне ў захопленым ўзброенымі людзьмі будынку парламента аўтаноміі, прагаласавалі за правядзенне рэферэндуму аб статусе Крыму і адстаўку ўрада
Магілёва. Пра гэта паведаміла журналістам начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення ВР АРК Вольга Сульнікава.
Паводле яе слоў, пытанне, якое выносіцца на рэферэндум гучыць так: "Вы за дзяржаўную самастойнасць АР Крым у складзе Украіны на аснове дагавораў і пагадненняў?"
Па словах Сульнікавай, за гэта прагаласавалі 61 з 64 дэпутатаў ВР Крыму (ВРК складаецца з 100 месцаў - НЧ).
espreso.tv