Прэзідыум Вярхоўнай Рады АРК абвясціў аб рэферэндуме

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Старшыні Вярхоўнай Рады АРК Аксана Карнійчук.



vr_krym.jpg

«Крымчане, у выніку неканстытуцыйнага захопу ўлады ва Украіне радыкальнымі нацыяналістамі пры падтрымцы узброеных бандфармаванняў мір і спакой у Крыму пастаўлены пад пагрозай. Учорашняе сутыкненне ля будынка крымскага парламента, якое прывяло да кровапраліцця і чалавечых ахвяр - гэта вынік разгулу палітычнага экстрэмізму і гвалту, што захліснулі краіну. Украіна скочваецца да поўнага хаосу, анархіі і эканамічнай катастрофы. У гэтых умовах Вярхоўная Рада АРК як вышэйшы прадстаўнічы орган улады ў АРК, абапіраючыся на волевыяўленне крымчан, якія яго абралі, прымае на сябе ўсю адказнасць за лёс Крыму. Следуючы асноватворным канонам дэмакратыі, Прэзідыум крымскага парламента лічыць адзіным магчымым шляхам выхаду з сітуацыі, якая склалася, прымяненне прынцыпаў прамога народаўладдзя. Перакананыя, што толькі правядзенне агульнакрымскага рэферэндуму па пытанні ўдасканалення статусу аўтаноміі і пашырэння яе паўнамоцтваў дазволіць крымчанам самім без вонкавага ціску і дыктату вызначыць будучыню аўтаноміі», - гаворыцца ў звароце. Таксама Прэзідыум звярнуўся да дэпутатаў Вярхоўнай Рады АРК незалежна ад нацыянальнасці і палітычнай прыналежнасці з заклікам ў гэтыя цяжкія для Крыму дні праявіць гатоўнасць ахвяраваць асабістымі амбіцыямі дзеля прыняцця лёсавызначальных для ўсіх жыхароў паўвострава рашэнняў.
«Надышоў час напоўніць новым зместам фундаментальны прынцып шматнацыянальнага крымскага грамадства, напісаць на гербе аўтаноміі «Росквіт ў адзінстве». Так пераможам!» , - падкрэсліваецца ў звароце.
Нагадаем, сёння ноччу ў Сімферопалі адбыўся ўзброены захоп будынкаў Рады міністраў і Вярхоўнай Рады АРК.
news.allcrimea.net