Януковіч лічыць сябе прэзідэнтам і просіць Расію аб дапамозе

Віктар Януковіч выступіў з заявай, у якой паведаміў, што па-ранейшаму лічыць сябе кіраўніком Украіны.



putin_yanukovich.jpg

Віктар Януковіч выступіў з заявай, у якой паведаміў , што па-ранейшаму лічыць сябе кіраўніком Украіны, і папрасіў Расію забяспечыць яго бяспеку ад дзеянняў «экстрэмістаў» , якія захапілі ўладу ў краіне.
Паводле яго слоў, прынятыя Вярхоўнай Радай рашэнні нелегітымныя, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на «Інтэрфакс» .
Януковіч адзначыў , што яму і яго паплечнікам пагражалі расправай. Ён заклікаў вярнуць сітуацыю ва Украіне ў прававое рэчышча і дадаў, што лічыць сябе законным кіраўніком дзяржавы. «Перакананы, што ў гэтых умовах ўсе прынятыя рашэнні ўжо неўзабаве дакажуць сваю неэфектыўнасць і не будуць выкананыя», - заявіў Януковіч.
Адхілены ад улады прэзідэнт адзначыў, што жыхары паўднёва-усходняй Украіны і Крыма таксама не ўспрымаюць «безуладдзя і фактычнага беззаконьня ў краіне».
УНІАН