Зброі ў тых, хто захапіў парламент Крыму — на месяц абароны
Будынак Вярхоўнай Рады Крыма захапілі больш за 120 прафесійна навучаных людзей.
![simferopal_flag_ru.jpg simferopal_flag_ru.jpg](/img/v1/news/full/simferopal_flag_ru.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта на пасяджэнні Вярхоўнай Рады паведаміў дэпутат фракцыі УДАР, экс-прэм'ер-міністр Аўтаномнай Рэспублікі Крым Сяргей Куніцын.
"Сёння ноччу - я ўсю ноч на тэлефоннай сувязі з Крымам - больш за 120 узброеных людзей зайшлі ў Вярхоўную Раду Крыму, урад Крыма. Прафесійна падрыхтаваныя людзі, узброеныя. Занеслі зброю
- аўтаматычную, гранатамёты, кулямёты", - сказаў ён.
"Зброі (у іх) на месяц абароны", - адзначыў ён.
Старшыня Рады Міністраў Крыма паведаміў у Facebook, што невядомыя назваліся "прадстаўнікамі самаабароны рускамоўных грамадзян Крыма".
УНІАН