МЗС Літвы патрабуе ад Расіі неадкладна растлумачыць, што робіць яе сцяг на парламенце Крыма

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус чакае неадкладнага каментара Расіі, чаму яе сцяг узняты над Вярхоўнай Радай Крыму. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.



simferopal_flag_ru.jpg

"Сцягі замежнай дзяржавы над парламентам у Крыме. Чакаю неадкладнага каментара з Расіі", - напісаў ён.

Як паведамлялася раней, акрамя сцяга Расіі на Вярхоўнай Радзе Крыма, сем БТРаў, якія з'яўляюцца часткай ЧФ РФ, былі заўважаныя каля расійскай базы ў пасёлку Укромны. Аднак пасля яны павярнулі назад, не даехаўшы да Сімферопаля.

censor.net.ua