У Францыі арыштаваны Бурзум

Нарвежскі музыкант Крысціян «Варг» Вікернэс, таксама вядомы як Бурзум, арыштаваны французскімі ўладамі па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту.



burzum.jpg

Бурзум
Нарвежскі музыкант і меркаваны прыхільнік масавага забойцы Андэрса Берынга Брэйвіка быў арыштаваны ў аўторак, паколькі французскія ўлады падазравалі, што ён мог планаваць «вялікі тэрарыстычны акт». Як паведаміла французскае міністэрства ўнутраных спраў, ён быў арыштаваны ў сваім доме ў сельскай частцы Францыі. Французская жонка музыканта, якая нядаўна набыла чатыры вінтоўкі, таксама была арыштаваная. Паліцыя сказала, што яго агрэсіўныя запісы ў інтэрнэце дазваляюць лічыць, што ён уяўляў патэнцыйную пагрозу.
Крысціян «Варг» Вікернэс атрымаў шырокую вядомасць у 90-х гадах пасля таго, як ён быў прызнаны вінаватым у забойстве іншага музыканта. У 1994 годзе ён быў асуджаны на 21 год турэмнага зняволення за ненаўмыснае забойства члена гурта Mayhem. Ён быў вызвалены з турмы ў 2009 годзе. Працягваў запісвацца пад імем Burzum.
Улады апісалі Вікернэса як «прыхільніка» Брэйвіка, масавага забойцу, які вінаваціў мусульман і «культурных марксістаў» у знішчэнні еўрапейскага грамадства. 
У сваім блогу Вікернэс пісаў аб тым, што чытаў маніфест Брэйвіка, але ў адным месцы ён называе яго «псіхам».