У Францыі рэжым надзвычайнага становішча працягнулі на тры месяцы

Ніжняя палата парламента Францыі 19 лістапада працягнула на тры месяцы рэжым надзвычайнага становішча ў краіне, уведзенага пасля тэрактаў у Парыжы.



parizh.jpg

24news.com.ua

Паводле французскага заканадаўства, прэзідэнт краіны мае права ўвесці надзвычайнае становішча тэрмінам да 12 дзён. Для падаўжэння асаблівага рэжыму трэба атрымаць згоду парламента.

Рэжым надзвычайнага становішча дазваляе ўладам абмяжоўваць перасоўванне людзей, вызначаць каменданцкую гадзіну, закрываць грамадскія месцы для наведвання, праводзіць вобшукі без санкцыі суда, кантраляваць СМІ і ўводзіць многія іншыя абмежаванні, паведамляе Еўрарадыё.

Серыя тэрактаў у Парыжы адбылася ўвечары 13 лістапада. У выніку выбухаў і страляніны загінула 129 чалавек.