У Ілавайск прыехалі найміты з Бураціі
На чыгуначную станцыю Ілавайск прыбылі 600 расійскіх наймітаў, верагодна, буратаў. Пра гэта заявіў намеснік камандуючага антытэрарыстычнай аперацыяй ва Украіне палкоўнік Валянцін Федычаў.

Федычаў таксама на сайце Данецкай абласной адміністрацыі пракаментаваў прыбыцце 200 узброеных членаў "Вялікага войска Данскога" 25 – 26 сакавіка ў Горлаўку (Данецкая вобл.):
"Ваш казацкі лёс расійскіх куратараў на ўкраінскім Данбасе хвалюе не больш, чым лёс 600 расійскіх наймітаў бурацкай знешнасці, якія 26 сакавіка прыбылі ў чыгуначным эшалоне на станцыю Ілавайск".
Расійскія СМІ, у прыватнасці "Коммерсант" і "Новая газета" неаднаразова пісалі пра тое, што на тэрыторыі усходняй Украіны за сепаратыстаў ваююць салдаты кантрактнікі з Расіі.
Напрыклад, паранены на Данбасе расійскі салдат распавёў, што прыехаў ваяваць на бакубаявікоў "ДНР" з пачуццём справядлівасці, а цяпер спадзяецца на мірнае жыццё.