У Адэсе ізноў выбух
У Адэсе каля 22:30 28 сакавіка адбыўся выбух. Побач з месцам выбуху знаходзіцца пункт дапамогі байцам антытэрарыстычнай аперацыі.
У выніку выбуху ў Адэсе пашкоджаны аконны праём у будынку, каля якога спрацавала бомба. У будынку выбітыя вокны, шкло ў некалькіх прыпаркаваных па суседстве аўтамабіляў. Акрамя таго, выбух пашкодзіў газавую трубу, якую аператыўна перакрылі супрацоўнікі ДСНС і камунальных службаў.
Ахвяраў і пацярпелых няма. На месцы працуе міліцыя.
Раней у гэтым будынку размяшчаўся рэстаран.
Служба бяспекі Украіны 25 сакавіка заўляла, што прадухіліла шэраг тэрактаў у Адэсе: затрыманыя трое тэрарыстаў. Як паведаміў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі, "У выніку спецаперацыі быў затрыманы грамадзянін С., 1973 г. н, адэсіт. Ён незаконна захоўваў і вырабляў СВП (самаробнае выбуховае прыстасаваньне), агнястрэльную і халодную зброюзброя, удзельнічаў у трагічных падзеях 2 траўня 2014 года ў Адэсе".
Дзейнасць затрыманага каардынавалі невыяўленыя асобы з Крыму.