Украінцы шукаюць любую магчымасць вырвацца на працу за мяжу

У сувязі з крызісам на рынку працы Украіны істотна вырасла колькасць жадаючых не проста знайсці іншую працу, а знайсці яе ў іншай краіне.



pa.jpg

Паводле дадзеных даследавання HeadHunter, за мяжой хацелі б працаваць 80 % сушукальнікаў сярэдняга і вышэйшага звяна. Пры гэтым палова з іх (41 %) называлі ў якасці прычын напружаную палітычную сітуацыю, жаданне забяспечыць сваім дзецям стабільнае будучыню, а таксама маленькія заробкі ва Украіне. У гэтым годзе, хутчэй за ўсё, адток спецыялістаў з Украіны працягнецца.

У 2014 годзе ў 36 % кампаній былі супрацоўнікі, якія пераехалі працаваць за мяжу, і траціна з іх адзначыла, што пераезд быў звязаны з эканамічнай сітуацыяй у Украіне.

Больш за тое, міжнародныя кампаніі, асабліва з заробкамі ў валюце, самі актыўна прапаноўваюць супрацоўнікам магчымасці пераезду ў іншыя офісы за мяжой, у тым ліку і з мэтай часовай эканоміі сродкаў.

За 2014 год працэнт спецыялістаў з досведам працы, якія планавалі выехаць за мяжу з мэтай працаўладкавання ўжо ў найбліжэйшым годзе, вырас больш чым у два разы — з 7 да 16.

За тры кварталы мінулага года ва Украіну паступіла звыш 5 млрд долараў ад працоўных мігрантаў.  Большую частку грашовых пераводаў прыходзіць з РФ — 36 % ад агульнага аб'ёму. За ёй ідуць ЗША (9 %), Германія (5 %) і Грэцыя (4,6% ).

Паводле ZN.UA