У Егіпце пакараюць смерцю 11 футбольных хуліганаў

Вынесены смяротны прысуд 11 футбольным хуліганам, якія ўдзельнічалі ў масавай бойцы на стадыёне ў Порт-Саідзе ў лютым 2012 года.



d239a049_ff2f_40f2_af56_e14a919f18c2.jpg

У Егіпце вынесены смяротны прысуд 11 футбольным хуліганам, якія ўдзельнічалі ў масавай бойцы на стадыёне ў Порт-Саідзе ў лютым 2012 года. Канчатковы вердыкт павінен агучыць 30 траўня вярхоўны муфтый Егіпту Шаўкі Алам. 


Пазней суд абвесціць рашэнне датычна яшчэ 63 фігурантаў гэтай справы. Сярод абвінавачаных таксама 9 прадстаўнікоў сілавых структур. 


Інцыдэнт адбыўся на футбольным стадыёне ў Порт-Саідзе ў лютым 2012 года. Тады заўзятары выбеглі на поле і пачалі збіваць футбалістаў каірскага клубу «Аль-Ахлі», якія прайгралі камандзе «Аль-Масры». У выніку масавай бойкі і даўкі загінулі 74 фанаты з Каіру, больш за тысячу заўзятараў атрымалі калецтва.
 


Падчас здарэння на стадыёне знаходзіліся 500 спецназаўцаў, аднак паліцыя не спрабавала спыніць бойку. Гэтыя падзеі справакавалі масавыя пратэсты ў Каіры, Ісмаіліі і Суэцы: у гэтыя гарады ўвайшлі падраздзяленні арміі Егіпту, а ўлады ўвялі каменданцкую гадзіну. 

www.radyjo.net