У Кіеў завезлі правакатараў для ўчынення пагромаў
Лідэр украінскай апазіцыйнай партыі «УДАР» Віталь Клічко заявіў, што ў Кіеў прывезлі правакатараў-«цітушак», каб яны палілі машыны, білі вітрыны, рабавалі і правакавалі бойкі.
![cituszki.jpg cituszki.jpg](/img/v1/news/full/cituszki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманыя «цітушкі» на сцэне Дому прафсаюзаў
Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным раніцай
у аўторак, 21 студзеня, на афіцыйным сайце партыі «УДАР».
Па версіі Клічко, выкарыстоўваючы правакатараў, улады «хочуць стварыць
хаос у Кіеве», дэстабілізаваць сітуацыю, каб атрымаць падставу для ўвядзення надзвычайнага становішча.
Лідэр «УДАРу» звярнуўся да жыхароў Кіева з заклікам праявіць пільнасць, не паддавацца на правакацыі і стварыць дружыны, якія будуць сачыць за правапарадкам у сталіцы Украіны.
Міліцыя, па словах Клічко, задачу забеспячэння парадку і бяспекі ў Кіеве не выконвае.
Прэс-сакратар Віталя Клічко Аксана Зіноўева напісала на сваёй старонцы ў Facebook, што лідэр «УДАРу» асабіста
«злавіў двух цітушак, дапытаў і раззброіў». Затрыманыя, паведаміла Зіноўева, распавялі Клічко, што іх прывезлі з Херсона, каб ладзіць ў Кіеве масавыя беспарадкі.
«Цітушкі», затрыманыя актывістамі Еўрамайдану, былі дапытаныя ў Доме прафсаюзаў. Яны распавялі, што ім раздалі
малаткі, біты, наркатычныя рэчывы і сказалі «расслабляцца».
Паводле ўкраінскіх СМІ