У КНДР пакаралі смерцю ўсіх членаў сям'і дзядзькі Кім Чэн Ына

Сваякі, якія адмовіліся пакідаць свае дамы па загадзе ўладаў, былі забітыя на вачах у сваіх суседзяў.



1347169.jpg

У КНДР пакаралі смерцю ўсю сям'ю дзядзькі паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына, паведамляе ў нядзелю, 26 студзеня, паўднёвакарэйскае агенцтва “Рэнхап” са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі агенцтва, пакараныя былі старэйшая сястра дзядзькі паўночнакарэйскага лідара Чан Ге Сун і яе муж, амбасадар на Кубе Чон Ён Чжын, а таксама пляменнік Чан Сон Тхэка Чан Ён Чхоль, які займаў пасаду амбасадара ў Малайзіі, і двое яго дваццацігадовых сыноў. Акрамя гэтага, былі пакараныя іх непаўналетнія дзеці і ўнукі.

Па дадзеных агенцтва, некаторыя сваякі Чан Сон Тхэка, якія адмовіліся пакідаць свае дамы па загадзе ўладаў, былі забітыя прама на вачах у сваіх суседзяў.

Адначасова жанчыны, якія не былі кроўнымі сваякамі Чан Сон Тхэка, а былі жонкамі яго родных, пазбеглі смерці і былі адасланыя ў аддаленыя вёскі разам са сваімі сем'ямі.

Нагадаем, смяротны прысуд у дачыненні да дзядзькі лідара КНДР Кім Чэн Уна — Чан Сон Тхэка быў прыведзены ў выкананне ў чацвер, 12снежня, пасля пасяджэння спецыяльнага ваеннага трыбунала.

Заходнія СМІ са спасылкай на ЦТАК таксама паведамляюць, што Чан Сон Тхэк быў пакараны па абвінавачванні ў спробе звяржэння дзяржаўнай улады. "Абвінавачаны Чан згуртаваў шкодныя сілы, сфармаваў фракцыю і ў ролі завадатара такой групоўкі спрабаваў здзейсніць жудаснае злачынства — зрынуць дзяржаўны лад", — цытуе агенцтва “Рэйтар” заяву ЦТАК . Раней паведамлялася, што апальны функцыянер абвінавачваецца ў фінансавых злоўжываннях і маральным разлажэнні.

 ***

Дзядзька кіраўніка КНДР Чан Сон Тхэк лічыўся другім чалавекам у паўночнакарэйскай дзяржаве. На думку шэрагу экспертаў, гэты ўплывовы палітык, у прыватнасці, узначальваў "рэгенцкая савет" пры Кім Чэн Ыне, быў адхілены ад улады маладым лідарам КНДР, які хацеў пазбавіцца ад "шэрага кардынала" і бацькоўскіх кадраў.