У Мюнхене зноў апаганілі магілу Бандэры (фота)
У Мюнхене зноў апаганілі магілу лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры.
![magila_bandery.jpg magila_bandery.jpg](/img/v1/news/full/magila_bandery.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аб чарговым акце вандалізму паведаміў у сваім Facebook журналіст Зміцер Лыховій.
Ён таксама апублікаваў фота: "зверху на крыжы — тыпу дата самага крывавага дня "валынскія разні", знізу — надпіс "Львоў польскі", што
нібыта павінна схіляць нас да думкі, што магілу размалявалі палякі".
Як вядома, гэта ўжо не першы акт вандалізму ў дачыненні да магілы Бандэры.
Паводле "Украінскай праўды"