У Нарвегіі адкрываюць каледж вікінгаў

У Нарвегіі, у 150 кіламетрах ад сталіцы Осла, адкрыюць каледж для жадаючых стаць вікінгамі. Па словах стваральнікаў установы, асаблівая цікавасць да старажытных скандынаўскіх воінаў з'явілася пасля выхаду серыялаў "Гульня тронаў" і "Вікінгі".



w1va2m_w631h356.jpg

У праграму навучання вікінгаў будзе ўваходзіць коўка мячоў, веславанне, ганчарнае майстэрства, сталярная праца, выраб ювелірных упрыгожванняў і саламяных дахаў. Акрамя таго, студэнты будуць вывучаць старажытнапаганскага рытуалы, у тым ліку прынашэнне жывёл у ахвяру.

Дырэктар каледжа Арве Хусбю адзначае, што на дадзены момант навучальная ўстанова атрымала вялікую колькасць заявак на навучанне.

Нагадаем, што вікінгі былі свабоднымі сялянамі, якія жылі на тэрыторыі сучасных Швецыі, Даніі і Нарвегіі. Па сваім веравызнанні яны былі язычнікамі.

Паводле telegraf.by