У Расіі прапануюць забараніць пракат амерыканскіх фільмаў
Вядомы савецкі і расійскі рэжысёр Юрый Кара прапанаваў у адказ на санкцыі супраць РФ забараніць у расійскім пракаце ўсе амерыканскія фільмы, паведамляе korrespondent.net.
Рэжысёр фільма "Вайна суветаў Z" на прэм'еры ў Маскве
З такой заявай ён выступіў на экспертнай нарадзе, якую праводзіў Агульнарасійскі народны фронт у Маскве ў сераду.
Юрый Кара — рэжысёр, сцэнарыст. Аўтар фільмаў "Заўтра была вайна", "Майстар і Маргарыта", "Злодзеі ў законе". З'яўляецца даверанай асобай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
"Я лічу, што на той час, пакуль існуюць іх санкцыі (ЗША), трэба забараніць усе амерыканскія фільмы для паказу ў нашых кінатэатрах, тое ж самае можна зрабіць і на тэлебачанні. Ці, ва ўсякім разе, можна іх папярэдзіць, прыгразіць", — заявіў Кара на нарадзе, прысвечанай праекту "Асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі".
На яго думку, гэта пойдзе на карысць расійскаму кіно — дазволіць выходзіць у пракат большай колькасці айчынных карцін. Кара дадаў, што не хапае і фільмаў аб нацыянальных героях.
Варта адзначыць, што ўраджэнец Данецка рэжысёр Юрый Кара з лютага 2012 года з'яўляецца даверанай асобай Пуціна. 11 сакавіка 2014 года Кара падпісаў зварот дзеячаў культуры Расійскай Федэрацыі ў падтрымку палітыкі прэзідэнта РФ Пуціна ва Украіне і ў Крыме.