У Расіі ствараюць «Антымайдан»
У Расіі ініцыявана стварэнне грамадскага руху «Антымайдан», закліканага душыць антыдзяржаўныя пратэсты.
У ініцыятыўную групу ўвайшлі сенатар Дзмітрый Саблін, байкер Аляксандр Залдастанаў, вядомы як Хірург, пісьменнік Мікалай Старыкаў, чэмпіёнка свету па баях без правілаў Юрыя Бярэзікава і
іншыя.
«Цяпер наша галоўная мэта — не дапусціць «майдан» у
Расіі», — заявіў сенатар Саблін.
Саблін выказаў надзею, што «Антымайдан» стане міжнародным рухам. Хірург у сваю чаргу падкрэсліў, што дзейнасць арганізацыі будзе праводзіцца «па-за залежнасцю ад таго,
будзе нам дазваляць улада гэта рабіць, ці не».
«Усе вулічныя рухі, усе каляровыя рэвалюцыі прыводзяць да крыві, да таго, што ў першую чаргу пакутуюць дзеці, жанчыны, старыя. Мы сабраліся, каб гэтага не
дапусціць», — падкрэсліў Саблін.
Паводле itar-tass.com