У сеціве з'явіўся ліст лётчыцы Саўчанка да Парашэнкі
Захопленая ў палон ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая зараз знаходзіцца ў СІЗА ў расійскім Варонежы, напісала ліст прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнка, паведамляе www.unian.net.

У сваім пасланні яна папрасіла кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, перш за ўсё, дапамагчы Украіне.
"Я вытрымаю! А Вас я шчыра прашу дапамагчы Украіне. Хачу верыць у тое, што ў Вас усё атрымаецца лепш, чым у папярэднікаў, і на нашай зямлі наступяць мір і згода. У Вас для гэтага ёсць усе магчымасці, і веру, што ёсць жаданне і мудрасць", — напісала лётчыца.

І дадала: "Я веру ў Майдан, у свой народ. І ў перамогу!".