Украіна: сепаратысты крадуць целы ахвяр збітага самалёту

Афіцыйны Кіеў заяўляе, што так сепаратысты хочуць знішчыць доказы.



img_20140718151240_580.jpg

Учора ўвечары яны выкралі целы 38 ахвяр катастрофы. Ратаўнікі ды эксперты кажуць, што іх працу абмяжоўваюць баявікі.

Так, група 20 узброеных тэрарыстаў пагражала ратаўнікам, якія працуюць на месцы катастрофы. Знойдзеныя целы загінулых накіравалі ў Харкаў, аднак сепаратысты перахапілі іх, пагражаючы зброяй, ды завезлі ў Данецк.

Украінскі ўрад заявіў, што сепаратысты плануюць перавесці ў Расію таксама аскепкі лайнера. Рада міністраў Украіны заявіла, што кіраваныя з Масквы тэрарысты перашкаджаюць праваахоўным органам пачаць следства.

Данецкія сепаратысты не пагаджаюцца таксама на прыезд замежных экспертаў на месца катастрофы. Так, учора на месцы катастрофы знаходзіліся эксперты АБСЭ. Сепаратысты моцна абмяжоўвалі іх працу.

Раён аварыі — 25 квадратных кіламетраў, экспертаў пусцілі на кавалак зямлі плошчай 200 квадратных метраў.

Афіцыйны Кіеў заклікаў міжнародную супольнасць змусіць Расію забраць сваіх тэрарыстаў. Ва Украіну прыбылі ўжо эксперты з Малайзіі ды амерыканскага ФБР.

www.radyjo.net