Украіна і Расія абмеркавалі ў Мінску наступны абмен палоннымі

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак ў Мінску сустрэўся з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Козакам. У перамовах таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ўкраінскай і расійскай дэлегацый. Пра гэта паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.

2_4_2.jpg

У час сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні ўзаемнага вызвалення ўтрыманых асоб у фармаце «ўсіх на ўсіх», пра які дамовіліся лідары «Нармандскай чацвёркі» падчас сустрэчы ў Парыжы ў снежні 2019 года.
Ярмак заявіў пра намер правесці наступны этап абмену ў сакавіку. Удзельнікі сустрэчы адзначылі неабходнасць працягу перамоваў для поўнага выканання дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе саміту ў нармандскім фармаце.
Нагадаем, на сустрэчы лідараў «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы 9 снежня была дасягнутая дамоўленасць паміж Зяленскім і Пуціным правесці абмен палоннымі да 31 снежня 2019 года.
23 снежня ў час відэаканферэнцыі трохбаковая кантактная група па Украіне узгадніла гэты абмен.
29 снежня Кіеў і самаабвешчаныя рэспублікі Данбаса абмяняліся палоннымі на кантрольным пункце ўезду — выезду «маёрскім» блізу Горлаўкі. Тады самаабвешчаныя рэспублікі Данбаса перадалі Украіне 76 чалавек, Кіеў перадаў ім 127 чалавек. Каля 20 чалавек адмовіліся вяртацца на тэрыторыю самаабвешчаных рэспублік, чатыры чалавекі адмовіліся вяртацца на тэрыторыю Украіны.
Да снежня 2019-га абмен палоннымі ў апошні раз прайшоў два гады таму - 27 снежня 2017 года. Тады Украіна атрымала 74 чалавекі, а перадала 237 чалавек з 306, паколькі некаторыя затрыманыя адмаўляліся вяртацца на непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі.
tut.by