Украіна нацыяналізуе беларускае судна, якое выконвала аперацыі для РФ у водах Украіны
Следчыя тэрытарыяльнага ўпраўлення Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны па Мікалаеве сумесна з супрацоўнікамі 17-га пагранічнага атрада Дзяржпагранслужбы і марской аховы Дзяржпагранслужбы выявілі ў порце Ізмаіл Адэскай вобласці беларускі карабель «Надзея» і сухагрузную баржу.
![7_197.jpeg 7_197.jpeg](/img/v1/images/7_197.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Караблі былі занятыя ў лагістычных аперацыях РФ на рацэ Дунай.
Таксама падчас праверкі судоў у акваторыі Чарнаморска ДБР сумесна з работнікамі Рэгіянальнага ўпраўлення марской аховы Дзяржпагранслужбы і аддзела Адэскага пагранічнага атрада знайшлі судна РФ. Уладальнікі спрабавалі схаваць падчас вайны нафтаналіўны танкер "Валганафта-268" на Ільічоўскім суднарамонтным заводзе, змяніўшы "прапіску" карабля на Замбію.
Таксама для мінімізацыі абавязковых плацяжоў у дзяржбюджэт Украіны кошт судоў быў істотна заніжаны, што магло прывесці да значных страт.
Супрацоўнікі ДБР перадалі на захоўванне судны ў Адміністрацыю марскіх партоў Украіны і падалі адпаведныя матэрыялы ў Адэскую абласную ваенную адміністрацыю з ініцыятывай іх нацыяналізацыі. Цяпер яны будуць працаваць у інтарэсах Украіны.