Украіна напярэдадні расійска-беларускіх вучэнняў узмацніла бяспеку на мяжы з Беларуссю
Дзяржаўная памежная служба Украіны 13 верасня заявіла аб узмацненні захадаў бяспекі на ўкраінска-беларускай мяжы.
![1_30_3.jpg 1_30_3.jpg](/img/v1/images/1_30_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Свабоды, дадаючы, што памежнікі назвалі сітуацыю на ўкраінска-беларускай мяжы «кантраляванай і стабільнай».
У Беларусі з 14 па 25 верасня пройдуць расійска-беларускія вайсковыя вучэнні «Славянскае братэрства». Захады па ўзмацненні бяспекі робяцца перадусім дзеля прадухілення «правакацыяў, нестандартных сітуацыяў», кажуць украінскія памежнікі.
Працягласць украінска-беларускай мяжы — больш за 1 тысячу кіламетраў.