Пасол Украіны накіраваў ноту ў МЗС Беларусі за парушэнне Венскай канвенцыі
Пасол Украіны Ігар Кізім накіраваў ноту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сувязі з парушэннем Венскай канвенцыі, паведамілі Радыё Свабода ў пасольстве Украіны ў Мінску.
Падставай стала праверка на беларускай мяжы аўтамабіля пасла Ігара Кізіма, які пасля кансультацыяў у Міністэрстве замежных справаў Украіны вяртаўся з Кіева ў Мінск.
На мяжы пасол папярэдзіў беларускіх памежнікаў, што іхныя патрабаванні не адпавядаюць Венскай канвенцыі аб дыпламатычных стасунках, і заявіў, што напіша ноту ў МЗС Беларусі ў выпадку яе парушэння, што не спыніла памежнікаў.
Венская канвенцыя прадугледжвае недатыкальнасць маёмасці і транспарту дыпламатаў.
11 верасня Памежны камітэт Беларусі апублікаваў відэа праверкі аўтамабіля амбасадара, адмаўляючы парушэнне канвенцыі.