Польшча: Люблінскі трохкутнік павінен быў быць квадратам з Беларуссю
Люблінскі трохкутнік першапачаткова планаваўся як палітычная платформа чатырох краін — Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі. І першапачаткова Беларусь была зацікаўленая ва ўдзеле ў палітычным аб'яднанні з суседзямі, але потым адмовілася.
Яшчэ вясной
стварэнне палітычнай платформы Польшчы, Украіны і Літвы ўключала ўдзел
Беларусі. Пра гэта ў пятніцу, 11 верасня, заявіў дырэктар Усходняга дэпартамента
МЗС Польшчы Ян Хофмакл, паведамляе Укрінформ.
"Я адкрыю невялікую таямніцу: трохкутнік яшчэ ў траўні павінен быў быць квадратам, калі мы пачыналі перамовы з нашымі партнёрамі", — сказаў Хофмакл.
Паводле яго слоў, удзел Беларусі ў саюзе азначаў б намер выбудоўваць адносіны з Захадам.
"У такім выпадку і сама Беларусь прызнала б, што яе пазіцыя на міжнароднай арэне будзе залежаць ад характару выбудоўвання стасункаў з Захадам", — сказаў дыпламат.
Паводле яго слоў, на пачатковым этапе Мінск быў зацікаўлены ў гэтым палітычным праекце, але пасля змяніў меркаванне.
Нагадаем, Люблінскі трохкутнік быў заснаваны 28 чэрвеня кіраўнікамі МЗС Украіны, Польшчы і Літвы.
Паводле www.ukrinform.ua, korrespondent.net