Выступаючы ў Харкаве, Парашэнка падкрэсліў, што наступ на пазіцыі сепаратыстаў у Данецкай і Луганскай абласцях мог бы прывесці да буйнамаштабнага канфлікту з Расіяй.
Акрамя таго, як выказаўся прэзідэнт, «Украіна — не Расія», і таму не дапусціць штурму Данецка, падобнага да штурму Грознага падчас вайны ў Чачні.
Паводле Парашэнкі, больш як 60 працэнтаў грамадзянаў Украіны выступае за палітыка-дыпламатычнае вырашэнне канфлікту ў Данбасе, і ён прытрымліваецца той жа пазіцыі.
Украіна падтрымлівае ідэю ўводу ў кантраляваныя сепаратыстамі раёны міжнародных міратворчых сіл.
Узброены канфлікт у Данбасе пачаўся ў 2014 годзе і забраў больш як 10 тысяч жыццяў. Украіна абвінавачвае Расію ў падтрымцы сепаратыстаў, у тым ліку і вайсковай, Масква адмаўляе ўдзел расійскай арміі ў канфлікце.