Фотафакт: Сянцоў пасля 130 дзён галадоўкі
Федэральная служба выканання пакаранняў (ФСВП) Расіі апублікавала фатаграфію асуджанага ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які трымае галадоўку 139-ы дзень. У які дзень быў зроблены здымак, не паведамляецца.
![img_20180928_3_iuxle.jpg img_20180928_3_iuxle.jpg](/img/v1/images/img_20180928_3_iuxle.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
28 верасня Сянцова вывезлі з калоніі ў мясцовую бальніцу для правядзення абследавання.
Алег Сянцоў быў асуджаны на 20 гадоў па абвінавачванні ў нібыта падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. 14 мая ён абвясціў галадоўку ў падтрымку ўкраінскіх палітвязняў і трымае яе ўжо 139 дзён.
Супрацоўнікі калоніі ўводзяць яму ў арганізм раствор, які падтрымлівае жыццядзейнасць.
Паводле «Нашай Нівы»