Адзін з аўтараў расследвання пра атручванне Скрыпалёў уцёк з Расіі
Суаўтар журналісцкага расследавання пра фігурантаў справы Скрыпалёў Сяргей Канеў пакінуў Расію.

Сяргей Канеў. Здымак «Радыё Свабода»
Ён сказаў «Эху Москвы», што цяпер знаходзіцца ў адной з прыбалтыйскіх краін у бяспечным месцы. Журналіст дадаў, што з'ехаў з краіны, бо даведаўся, што супраць яго рыхтуецца крымінальная справа. Яго могуць абвінаваціць у падрыхтоўцы тэракту супраць прэзідэнта Пуціна, а таксама ў спробе даведацца маршрут перамяшчэння яго картэжа.
Раней галоўны рэдактар выдання Інсайдэр Раман Дабраахотаў таксама не выключыў, што супраць яго можа быць распачата крымінальная справа. Яго могуць абвінаваціць у разгалашэнні дзяржтаямніцы.