Украіна дамовілася з баевікамі аб спыненні агню на Данбасе з 18.00 пятніцы
На перамовах кантактнай групы паміж прадстаўнікамі Украіны, самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» з удзелам АБСЕ ў пятніцу быў падпісаны пратакол аб спыненні агню на Данбасе з 18.00 пятніцы.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» стала вядома ад крыніц, блізкіх да перамоваў.
«Падпісаны пратакол аб спыненні агню з 18.00 пятніцы. Пратакол з 14-і пунктаў, якія ўключаюць у
сябе ўсе аспекты кантролю, абмену палоннымі і іншыя пытанні», — распавёў суразмоўца агенцтва.
interfax.com.ua