ДНР і ЛНР па-ранейшаму маюць намер адлучыцца ад Украіны
Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі па-ранейшаму маюць намер адлучыцца ад Украіны, заявіў «прэм'ер» Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі.
Ігар Платніцкі
«Мы збіраемся працягнуць курс на адлучэнне. Спыненне агню — гэта вымушаная мера. У нас наперадзе яшчэ шмат працы», — сказаў Платніцкі.
Нагадаем, удзельнікі паседжання трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне абвясцілі пра дасягнутую дамоўленасць аб прыпыненьні агню на Данбасе з 18:00 пятніцы.