Украінскія грэка-каталікі папросяць Папу Рымскага аб уласным патрыярху

Кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаслаў (Шаўчук) у пачатку ліпеня паедзе ў Рым, каб абмеркаваць з Папам Францішкам пытанне аб прадастаўленні УГКЦ статусу патрыярхату.

ugkz.jpg

Па словах Святаслава, грэка-каталікі Украіны даўно маюць фактычны патрыярхат, а Папа Рымскі ў цэлым падтрымлівае гэты строй.
"Мы не бярэм міра з Ватыкана ці дзе. Кіраўнік Царквы асвячае міра ў Кіеве, а потым яно разыходзіцца па свеце. І ўсіх дзяцей, якіх хрысцяць у любой частцы свету, памажуць мірам, які быў прысвечаны ў Патрыяршым саборы Уваскрэсення Хрыстова ў Кіеве. Так не было заўсёды, таму што былі розныя абставіны, аднак гэта частка нашага мясцовага права", — распавёў кіраўнік УГКЦ. Ён таксама дадаў, што УГКЦ робіць усё магчымае для атрымання статусу, аднак канчатковае рашэнне павінна быць прынята ў Ватыкане.
Нагадаем, Папа Рымскі Францыск мае намер 4 ліпеня сустрэцца з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным для таго, каб абмеркаваць Украіну і Блізкі Усход.
Прыхаджанамі УГКЦ лічаць сябе 8,8% украінцаў. А больш за ўсё украінцаў — 48,8% — лічаць сябе вернікамі Украінскай праваслаўнай царквы.
Паводле thinktanks.by