Зяленскі надаў украінскае грамадзянства двум добраахвотнікам з Беларусі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі падпісаў указ аб наданні грамадзянства 14 замежнікам, якія ўдзельнічалі ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.
Адпаведны ўказ № 466/2019 размешчаны на сайце кіраўніка дзяржавы, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Згодна з дакументам, у грамадзянства Украіны прымуць «асобаў, прыняцце якіх у грамадзянства Украіны ўяўляе сабой грамадскі інтарэс для Украіны», а менавіта: Дзмітрый Белагорцаў, Давыд Гачэчыладзэ, Абдул Джаліл, Тачы Джафараў, Рудольф Ягоранка, Тэнгіз Занадзэ, Гіоргі Кахніяшвілі, Валерый Колат, Мераба Канцэлідзэ, Мамука Музашвілі, Юрый Савілаў і Леван Хуцышвілі.
Акрамя таго, Арсланбек Карымаў і Юлія Талап будуць прыняты ў грамадзянства Украіны «як асобы, якія маюць значныя заслугі перад Украінай».
Дзмітрый Белагорцаў — беларус, які ваяваў ва Украіне ў складзе «Правага сектара». Пры прэзідэнту Парашэнку ён не здолеў атрымаць легальны статус ва Украіне і ў сувязі з гэтым выехаў у Польшчу, дзе атрымаў палітычны прытулак.
Рудольф Ягоранка — беларус з Гомеля, які ваяваў у складзе батальёна «Данбас».
Прэс-служба прэзідэнта Украіны заявіла, што гэта толькі першы спіс, грамадзянства Украіны нададуць і іншым добраахвотнікам, якія таго пажадаюць.
Пры вяртанні ў Беларусь яе грамадзянам, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях ва Украіне, пагражае турэмнае зняволенне.
Паводле nn.by