Палітвязень Павел Грыб звярнуўся да ўкраінскай улады

Бацька ўкраінскага палітвязня Паўла Грыба апублікаваў зварот да ўкраінскай улады, які яго сын напісаў у расійскім СІЗА.

medium_6.jpg


Ігар Грыб апублікаваў зварот у Facebook у дзень нараджэння Паўла, паведамляе hromadske.ua.

«Я, Павел Грыб, украінскі патрыёт, асуджаны за садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці на шэсць гадоў пазбаўлення волі, разам з усімі палітычнымі вязнямі ад імя ўсіх украінскіх вайскоўцаў, палітвязняў пуцінскага рэжыму, звяртаюся да ўкраінскай улады, Прэзідэнту Украіны, дэпутатам Вярхоўнай Рады, ураду Украіны — вырашыце нарэшце наш лёс!», напісаў Павел у сваім звароце.
«Я заклікаю і звяртаюся да грамадскасці, дзеячаў культуры, ваенных, нацыяналістаў, валанцёраў і капеланаў, суполак кожнага краю, усіх неабыякавых да нашага лёсу ўкраінцам — не заставайцеся ўбаку і не забывайце зняволеных! Скажыце сваё слова пра нас — дома, на працы, у сацыяльных сетках, у СМІ. Трэба данесці праўду пра пераслед патрыётаў Украіны спецслужбамі Масковіі», — дадаў ён.
Грыб адзначыў, што «так далей працягвацца не можа» і нагадаў аб неабходнасці пачаць перамовы аб новым абмене.
«Колькасць палітвязняў, на жаль, толькі павялічваецца. Цяпер іх больш за 100 чалавек ... Колькі яшчэ павінна быць заключана ні ў чым не вінаватых людзей, каб справа нарэшце была? Дзве, тры, чатыры сотні? Няўжо мала таго, што зламалі жыццё і здароўе столькім украінцам? Раней немагчыма было ўявіць сабе такое — больш за сотню зняволеных, а зараз нават страшна падумаць — ужо ёсць», — адзначыў палітвязень.
Ён адзначыў, што ў гэтым годзе «за разнастайнымі клопатамі, падзеямі і выбарамі» перасталі заўважаць як заключаюць усё больш украінцаў.
«Значыць гэтым ужо нікога не здзівіш. Гэта не павінна стаць ні ў якім разе штодзённай нормай жыцця. Гэта не павінна быць звычайнай падзеяй — у турму яшчэ аднаго чалавека. Мы не павінны гэтага дапусціць», — падкрэсліў Павел.
«Якое бы расчараванне ва Украіне не было, якая б улада на хвалі гэтага расчаравання не прыйшла, яе абавязак — вызваліць палонных і палітвязняў, не дапусціць новых, зачыніўшы пасля гэтага дзяржаўную мяжу з Масковіяй і Беларуссю і разарваўшы дыпламатычныя адносіны з усімі варожымі краінамі. Гэтага мы патрабуем. Любая ўлада павінна нас чуць. Любая іншая палітыка ў гэтым кірунку, з'яўляецца дзяржаўнай здрадай. Мы чакаем афіцыйнай рэакцыі і галоўнае — дзеянняў улады. Час пайшоў. Паабяцалі — працуйце», — падсумаваў ён.
У жніўні 2017 года ўкраінскі афіцэр Ігар Грыб заявіў пра выкраданне сына спецслужбамі РФ у Беларусі. Паводле яго слоў, ФСБ выманілі яго сына Паўла ў Гомель, пад выглядам сустрэчы з дзяўчынай і правёў затрыманне. Пасля высветлілася, што 19-гадовы Павел Грыб, які знік у беларускім Гомелі, знаходзіцца ў упраўленні ФСБ Расіі ў Краснадары, яго абвінавацілі ў тэрарызме.
22 сакавіка Паўночна-Каўказскі акруговы райсуд Растова-на-Доне прысудзіў украінца Паўла Грыба, які абвінавачваецца ў прымусе да тэракту расіянкі Таццяны Яршовай, да шасці гадоў пазбаўлення волі. Паўлу зараз 20 гадоў. Бацька палітвязня Паўла Грыба назваў прысуд смяротным для сына.